Actions

Work Header

Ваўкі

Summary:

На ўзыходзе гуляюць ваўкі...

Work Text:

На ўзыходзе гуляюць ваўкі —

Тры ваўкі, шэрсьць усё карацей;

Чым вышэй сонейка, тым яны

Простых больш нагадаюць людзей.

 

Адзін кажа другому: “Ці так

Пасьпяхова пражыць, Сонхва, нам?

Месяц цэлы нам трэба трываць,

І датуль невядома пра стан

 

Тых лясоў, дзе мы будзем штоноч,

І тых вёсак, дзе будзем штодзень.

Найстарэйшы ты… Ну і, то бок,

На табе гэта ўся каніцель”.

 

У адказ кажа Сонхва: “Ты мой

Дарагі Мінгі, мой ты ўлюбёны…

Клапацісься так моцна нашто?

Абароняць заўсёды нас клёны

 

Ды бярозы, ды елкі, дубы;

А таксама жывёлін шмат розных…”

“Ну, ты Юнхо вось тое ж кажы.

Ці той голад паглядзіць на роздум?”

 

Трэці воўк, Юнхо, зараз ня зьвер,

А яшчэ па-зьвярынаму вочы

Полем бегаюць нават цяпер,

Бо знайсьці ежу трэба па-воўчы.

 

Звар’яцела глядзіць ён на іх,

І ў абодвух нялёгкае сэрца.

Бо ну як, нават з імі ўдваіх,

Не знайшлі, як іх любаму грэцца?

 

Але вось, як шпацыруе, бачна,

Хлопец гэтак гадоў дваццаці.

Позірк Сонхва на Мінгі, удзячна

Да нябёсаў і маці Зямлі.

 

Тыя прыгажуны апрануцца

Не забыліся й вольна ў той бок.

Ім ня трэба й разок азірнуцца,

Каб упэўніцца: крок яны ў крок.

 

“Што магу я спадарству даць, пане?”

Хлопец трапіў на той жа кручок

Добрай вопраткі на добрым стане,

Што й дзясяткі яшчэ да яго.

 

Бо як толькі яны ўжо паблізу,

Сонхва скочыў, а Мінгі дабіў.

Усьміхаючыся ва ўсю пысу,

Юнхо цягнуць гарачае ў пыл.

 

У крыві яго твар, ды прыгожы

Для яго Сонхва й Мінгі, каханых;

І шчасьліва багатаю збожжам

Паляцелі зямлёй трое далей.